Версия для печати
Пятница, 06 февраля 2026 17:05

У Купалаўскім універсітэце адбылася абарона доктарскай дысертацыі дацэнта Паўла Пацэйкі

IMG 28336 лютага ў савеце па абароне дысертацыі Д 02.14.01 пры ўстанове адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» адбылася абарона дысертацыі дацэнта кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі Паўла Пацэйкі на атрыманне вучонай ступені доктара фізіка-матэматычных навук па спецыяльнасці 01.01.01 – рэчавы, комплексны і функцыянальны аналіз.

Тэма дысертацыйнай працы – «Рацыянальныя інтэгральныя аператары на адрэзку і метады падсумавання».

Навуковы кансультант – Яўгеній Роўба, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, прафесар кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Адзначым, што гэта першая абарона доктарскай дысертацыі ў савеце пры ГрДУ імя Янкі Купалы.

Віншуем Паўла Генадзьевіча і жадаем яму поспехаў у навуковай дзейнасці!