5 лютага на базе інтэрната № 6 ГрДУ імя Янкі Купалы супрацоўнікі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы правялі мерапрыемства для замежных студэнтаў «Ручнік сяброўства», прысвечанае беларускім традыцыям і абрадам.
Памяшканне, у якім праходзіла сустрэча, мела асаблівае афармленне: традыцыйныя беларускія ручнікі, хусткі, пакрывалы. Гэтыя элементы дэкору не проста ўпрыгожвалі прастору – яны сімвалізавалі гасціннасць, пераемнасць пакаленняў і беражлівыя адносіны да народных традыцый.
Падчас мерапрыемства замежныя студэнты атрымалі магчымасць пазнаёміцца з беларускімі звычаямі, танцамі і песнямі. Купалаўцы стварылі ўласную версію ручніка на паперы ў тэхніцы аплікацыі, паўтараючы логіку народнага ткацтва.
У выніку сустрэчы ўдзельнікі не толькі даведаліся пра беларускія звычаі, але і адчулі дух народнай творчасці. Арганізатары выказалі надзею, што такія сустрэчы стануць добрай традыцыяй і яшчэ больш зблізяць замежных студэнтаў з беларускім народам, яго гісторыяй і культурай.