Спаборніцтвы праходзілі з 26 па 30 студзеня, удзельнікамі якіх сталі работнікі ГрДУ імя Янкі Купалы, Тэхналагічнага каледжа УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» і Гуманітарнага каледжа УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы».
На пряцягу чатырох дзён супрацоўнікі ўніверсітэта і каледжаў дэманстравалі свае навыкі ў розных відах спорту. Прайшлі спаборніцтвы па настольнаму тэнісу, дартсу, валейболу, бадмінтону, шахматам, баскетболу, шашкам і міні-футболу. У ролі суддзяў былі выкладчыкі факультэта фізічнай культуры Купалаўскага ўніверсітэта.
Акрамя таго, сёння, у 16:00 адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання каманд-пераможцаў, з якімі можна будзе пазнаёміцца па спасылцы.