У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 22 студзеня паспяхова завяршыўся двухдзенны курс «Лідар масавага футбола» ад UEFA. Ен сабраў 17 купалаўцаў, сярод якіх былі студэнты і выкладчыкі факультэта фізічнай культуры.
Падчас навучання ўдзельнікі курсу паглыбіліся ў філасофію і класіфікацыю масавага футбола і даведаліся пра адрозненні паміж масавым і элітным футболам. Таксама ўдзельнікі курсу разгледзілі адрозненні дзяцей рознага ўзросту і пагаварылі пра ролю трэнера, стылях навучання, навыках і якасцях, якімі павінен валодаць добры трэнер. Акрамя тэарэтычных заняткаў былі праведзены і практычныя, на якіх вывучыліся гульнявыя метады і тактыка вядзення заняткаў.
Пасля заканчэння навучання ўсе ўдзельнікі атрымалі дыплом UEFA, які не толькі паказвае на праходжанне курсу, але і сведчыць аб тым, што навучэнцы курсу могуць працаваць з дзецьмі на пачатковым узроўні – у школах, футбольных клубах і акадэміях – у краінах, якія ўваходзяць у склад UEFA і FIFA.