12 лістапада ў Купалаўскім універсітэце ў межах цыкла публічных дыскусій «Інтэлектуальнай серады» студэнцкага навукова-даследчага гуртка «НіКа» прайшла прэзентацыя факсімільнага выдання зборніка «Вянок» і кніг, прысвечаных Максіму Багдановічу.
Арганізатарам мерапрыемства выступіў факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандра Горнага.
Перад студэнтамі і выкладчыкамі выступілі загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхаіл Бараноўскі і вядучы навуковы супрацоўнік Ірына Мышкавец. Супрацоўнікі музея паглыбіліся ў асаблівасці навукова-пошукавай дзейнасці, неабходнай пры вывучэнні біяграфіі паэта. Акрамя таго, падзяліліся з прысутнымі новымі, малавядомымі фактамі з жыцця і творчасці Максіма Багдановіча, праліваючы святло на раней невядомыя аспекты яго асобы і літаратурнага шляху.
Сустрэча дазволіла студэнтам і выкладчыкам пашырыць свае веды пра класіка беларускай літаратуры, а таксама заахвоціла да далейшага вывучэння нацыянальнай духоўнай спадчыны.