Версия для печати
Пятница, 11 августа 2023 09:16

Студэнтаў і супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы запрашаюць прыняць удзел у конкурсе на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі

8d2abeed67a8c0ee378e123181ee3aff xlКонкурс прысвечаны Году міру і стварэння.

Арганізатарам конкурсу выступае Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Выпрабаваць свае магчымасці можна ў некалькіх намінацыях: «Лепшы спектакль патрыятычнай тэматыкі», «Лепшая канцэртная праграма, прадстаўленне патрыятычнай тэматыкі», «Лепшы фільм патрыятычнай тэматыкі», «Лепшы твор жывапісу патрыятычнай тэматыкі», «Лепшы твор графікі патрыятычнай тэматыкі», «Лепшы твор скульптуры патрыятычнай тэматыкі», «Лепшы твор манументальнага, манументальна-дэкаратыўнага мастацтва патрыятычнай тэматыкі», «Лепшая канцэртная праграма, спектакль, прадстаўленне непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці», Лепшая выстава народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (народных мастацкіх рамёстваў) », «Лепшы інтэрактыўны клубны праект для моладзевай аўдыторыі», «Лепшы інтэрактыўны музейны праект патрыятычнай тэматыкі», «Лепшы інтэрактыўны бібліятэчны праект культурна-асветніцкай дзейнасці сельскіх бібліятэк», «Лепшы інтэрактыўны бібліятэчны праект культурна-асветніцкай дзейнасці раённых і гарадскіх бібліятэк», «Лепшы інтэрактыўны бібліятэчны праект культурна-асветніцкай дзейнасці абласных бібліятэк».

Для ўдзелу ў конкурсе патрэбна прадставіць у Міністэрства культуры ў перыяд з 1 кастрычніка па 14 лістапада 2023 г. у друкаваным і электронным выглядзе наступныя конкурсныя матэрыялы, з якімі падрабязней можна пазнаёміцца тут .

Конкурс праводзіцца ў два этапы: з 2 па 15 лістапада 2023 г. – разгляд конкурсных матэрыялаў на першым этапе ў перыяд; з 16 лістапада па 12 снежня 2023 г. – разгляд і ацэнка конкурсных матэрыялаў на другім этапе конкурсу ў перыяд

Пераможцы конкурсу атрымліваюць дыплом пераможцы і грашовую прэмію.