Версия для печати
Четверг, 23 февраля 2023 09:02

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў флэшмоб «Купалаўскае шматгалоссе»

IMG 633821 лютага ў чытальнай зале навуковай бібліятэкі прайшоў флэшмоб «Купалаўскае шматгалоссе», прымеркаваны да Дня роднай мовы, удзел у якім прынялі супрацоўнікі ўніверсітэта, студэнты розных факультэтаў, а таксама навучэнцы Гуманітарнага каледжа. Адкрыў святочнае мерапрыемства хор факультэта мастацтваў і дызайну сусветным студэнцкім гімнам «Gaudeamus».

На мерапрыемстве прагучалі творы класікаў беларускай літаратуры, а таксама вершы выпускніцы філалагічнага факультэта Вікторыі Смолка. Госці флэшмоба пачулі творы Янкі Купалы і Максіма Багдановіча на замежных мовах: французскай, літоўскай, іспанскай, кітайскай і англійскай.

Не пакінулі без увагі і 100-гадовага юбіляра: паэму «Новая зямля» Якуба Коласа. Студэнты розных факультэтаў прачыталі раздзел «Дарэктар». Падчас вольнага мікрафона прагучалі вершы ўласнага сачынення студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта.

Фінальным акордам стала песня «Малітва» Алега Молчана на словы Янкі Купалы ў выкананні навучэнца Гуманітарнага каледжа Івана Вайтовіча.