Версия для печати
Понедельник, 12 декабря 2022 14:35

Купалаўцы прынялі ўдзел у прэзентацыі кнігі “Старинные усадьбы Гродненщины”

37004 1Прэзентацыя чацвёртай кнігі А.Т. Федарука “Старинные усадьбы Гродненщины” адбылася ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі. Новае выданне, прысвечанае сядзібам Свіслацкага і Слонімскага раёнаў, уключае ў сябе багаты, цікавы матэрыял, які аўтар збіраў на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў.

У прэзентацыі прынялі ўдзел студэнты педагагічнага, філалагічнага факультэтаў, а таксама факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.

Як зазначыла рэдактар выданняў, дацэнт кафедры кадравай палітыкі і псіхалогіі кіравання Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Вольга Папко, у чатырох кнігах змешчана інфармацыя пра старадаўнія сядзібы амаль усіх раёнаў Гродзенскай вобласці. Мяркуецца, што апошні, пяты том выдання будзе прысвечаны Смаргонскаму і Шчучынскаму раёнам.

Па словах дырэктара бібліятэкі Купалаўскага ўніверсітэта Мікалая Грынько, дадзеная кніга абавязкова знойдзе свайго чытача, бо цікавай яна будзе і будучым турыстам, якія змогуць апісаныя аб’екты ўключаць у свае турыстычныя маршруты, і педагогам ці філолагам, бо змешчаны ў прэзентуемым і ранейшых выданнях матэрыял варта выкарыстоўваць падчас працы па патрыятычным выхаванні моладзі.

Сімвалічна, што прэзентацыя ўнікальнай кнігі адбываецца ў Год гістарычнай памяці. Аднак важна, што наяўнасць падобных выданняў дае магчымасць заўжды памятаць пра багатую спадчыну роднага краю.

Азнаёміцца з выданнямі кнігі “Старинные усадьбы Гродненщины” можна ў навуковай бібліятэцы ўніверсітэта.