Версия для печати
Четверг, 22 сентября 2022 16:50

На факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму адбылося пасяджэнне «Кніжнага клуба»

IMG 0565Пасяджэнне «Кніжнага клуба» было прысвечана 110-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка і Тыдню беларускай мовы. Удзел у мерапрыемстве прынялі студэнты розных спецыяльнасцяў Купалаўскага ўніверсітэта.

Галоўная задача клуба – гэта папулярызацыя твораў беларускай літаратуры, іх аналіз і абмеркаванне з удзельнікамі. Творам другога пасяджэння Кніжнага клуба стала паэма Максіма Танка «Люцыян Таполя». Студэнты ў нязмушаным фармаце абмяркоўвали дадзены твор.

У паэме ўзнімаецца праблема народных талентаў: канфлікт народнага ўмельца з саноўнікам царквы, праблема творчай і грамадзянскай свабоды. У Максіма Танка выдатны майстар стаў увасабленнем таленавітасці і нескаронасці народа.

Такія мерапрыемствы пацвярджаюць той факт, што беларускай літаратурай нельга не захапляцца, бо яна перадае ўсю прыгажосць навакольнага свету, а таксама і ўнутраны свет чалавека. Беларуская літаратура нясе ў сабе культуру і звычаі нашай краіны. Кожны чалавек, які сябе паважае,  павінен ганарыцца гэтым вялікім пластам. Калі родная мова папулярна і кахана, тое самае будзе і з народам, які на ёй размаўляе, –адзначыў Арсеній Сідаркевіч, студэнт 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.

Кожны падзяліўся сваім уражаннем, нават адбыліся невялікія дыскусіі. Напрыканцы мерапрыемства падвялі агульныя высновы.

Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму чакае ўсіх жадаючых на наступным пасяджэнні «Кніжнага клуба».