Версия для печати
Среда, 21 сентября 2022 10:43

Купалаўцы наведалі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы

35542 3Супрацоўнікі навуковай бібліятэкі, а таксама ветэраны бібліятэчнай справы купалаўскай сям’і наведалі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і яго філіял “Вязынка” – “калыску паэта”.

 

Вандроўка адбылася ў межах мерапрыемстваў, прысвечаных 140-годдзю з дня нараджэння першага народнага паэта Беларусі, Тыдня беларускай мовы, які зараз праходзіць у краіне, і святкавання Дня бібліятэк Беларусі, які адзначаецца 15 верасня.

Супрацоўнікі навуковай бібліятэкі штогод адзначаюць сваё прафесійнае свята, наведваючы розныя знакавыя для нашай краіны мясціны і спасцігаючы багатую культуру роднай Беларусі. Ужо стала добрай традыцыяй, што фінансавую падтрымку аказвае прафкам універсітэта.

Зазначым, што ва ўніверсітэце распрацаваны план мерапрыемстваў, прысвечаных 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы. Напрыканцы верасня плануецца падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы.