Версия для печати
Опубликовано в Пятница, 16 сентября 2022 12:08

Тыдзень роднай мовы

ПЛАН МЕРАПРЫЕМСТВАЎ, ПРЫСВЕЧАНЫХ ТЫДНЮ РОДНАЙ МОВЫ

 

 Інтэрактыўнае воблака слоў "Маё любімае слова па-беларуску"

облако68 1024a

 

 

 

На філалагічным факультэце адбыліся мерапрыемствы да Тыдня роднай мовы

 

У межах Тыдня роднай мовы запланавана многа цікавых мерапрыемстваў. Гэта і акцыі, і конкурсы, і сустрэчы. Расказваем, што адбылося на філалагічным факультэце Купалаўскага ўніверсітэта.

Дацэнты кафедры беларускай філалогіі Руслан Казлоўскі і Аліна Сабуць разам са студэнтамі 1-га і 2-га курсаў спецыяльнасці «Беларуская філалогія» правялі квэст-гульню «Фальклор, фальклор – душа народа», прымеркаваную да Тыдня роднай мовы.

Падчас мерапрыемства студэнты згадвалі беларускія народныя абрады і звычаі, прыкметы і павер’і, дэманстравалі тэхніку вымаўлення скарагаворак, спаборнічалі ў адгадванні загадак, у выкананні беларускіх народных песень, паводе фрагменту тэксту ўзгадвалі назвы беларускіх народных казак і інш. У аўдыторыі панавала ўзнёслая і ўрачыстая атмасфера. Мерапрыемства атрымалася надзвычай цікавым, эмацыйным і жывым.

Напрыканцы квэста-гульні кожны са студэнтаў з цеплынёй у душы і гонарам назваў сваю малую радзіму, той куток Беларусі, што сімвалізуе самабытнасць нашага краю.

Таксама на факультэце кафедра беларускай філалогіі правяла конкурс творчых пісьмовых прац «За што я люблю родную зямлю?..», у якім актыўны ўдзел прынялі студэнты спецыяльнасці «Беларуская філалогія». Прапанаваная тэматыка асабліва актуальная, паколькі сёлетні 2022 год згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлены Годам гістарычнай памяці.

Студэнты-славеснікі шчыра падзяліліся сваімі меркаваннямі, за што кожны з іх любіць сваю родную зямлю, Бацькаўшчыну, Беларусь.

Напрыканцы творчых прац гучалі студэнцкія запаветныя словы-пажаданні, «каб родны край развіваўся і заставаўся заўсёды годным памяці сваіх продкаў», «каб мець вялікую ласку да месца, дзе нарадзіліся», а таксама «берагчы сваю зямлю, наш народ, нашу Бацькаўшчыну – нашу Беларусь».

 

 

 

 

На факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму адбылося пасяджэнне «Кніжнага клуба»

 

Пасяджэнне «Кніжнага клуба» было прысвечана 110-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка і Тыдню беларускай мовы. Удзел у мерапрыемстве прынялі студэнты розных спецыяльнасцяў Купалаўскага ўніверсітэта.

Галоўная задача клуба – гэта папулярызацыя твораў беларускай літаратуры, іх аналіз і абмеркаванне з удзельнікамі. Творам другога пасяджэння Кніжнага клуба стала паэма Максіма Танка «Люцыян Таполя». Студэнты ў нязмушаным фармаце абмяркоўвали дадзены твор.

У паэме ўзнімаецца праблема народных талентаў: канфлікт народнага ўмельца з саноўнікам царквы, праблема творчай і грамадзянскай свабоды. У Максіма Танка выдатны майстар стаў увасабленнем таленавітасці і нескаронасці народа.

– Такія мерапрыемствы пацвярджаюць той факт, што беларускай літаратурай нельга не захапляцца, бо яна перадае ўсю прыгажосць навакольнага свету, а таксама і ўнутраны свет чалавека. Беларуская літаратура нясе ў сабе культуру і звычаі нашай краіны. Кожны чалавек, які сябе паважае,  павінен ганарыцца гэтым вялікім пластам. Калі родная мова папулярна і кахана, тое самае будзе і з народам, які на ёй размаўляе, –адзначыў Арсеній Сідаркевіч, студэнт 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.

Кожны падзяліўся сваім уражаннем, нават адбыліся невялікія дыскусіі. Напрыканцы мерапрыемства падвялі агульныя высновы.

Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму чакае ўсіх жадаючых на наступным пасяджэнні «Кніжнага клуба».

 

 

 

 

Купалаўцы стварылі віншавальныя паштоўкі роднай мове

Купалаўцы стварылі паштоўкі ў рамках акцыі, прысвечанай Тыдню беларускай мовы. Работ вельмі шмат! Усе паштоўкі будуць размешчаны ў чытальнай зале навуковай бібліятэкі. Кожны жадаючы зможа прыйсці і паглядзець на іх.

Студэнты падкрэсліваюць, што для кожнага народа няма большага скарбу, чым яго мова. Родная мова – гэта характар народа, памяць, гісторыя. Колькі цудоўных твораў і песень напісана на беларускай мове. Ёй нельга не захапляцца, бо з яе дапамогай можна перадаць усю прыгажосць навакольнага асяроддзя і ўнутраны свет чалавека.

Удзел у акцыі прынялі студэнты філалагічнага факультэта, факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, факультэта мастацтваў і дызайну. 

 

Купалаўцы наведалі музеі ў рамках Тыдня беларускай мовы

Студэнты змаглі абагаціць свае веды і яшчэ больш пранікнуцца духам беларускай мовы і нацыянальнай культуры. Экскурсіі адбыліся ў рамках Тыдня беларускай мовы, які зараз праходзіць у краіне.

Студэнты 1 курса дзённай формы навучання спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя» сумесна са старшым выкладчыкам кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Святланай Грынько наведалі Музей Максіма Багдановіча.

Заняткі па беларускай мове былі арганізаваны ў форме экскурсіі. Першакурснікі мелі магчымасць пачуць шмат цікавых фактаў з жыцця класіка беларускай літаратуры, паслухаць яго вершы, убачыць асабістыя рэчы паэта, а таксама адчуць творчую сямейную атмасферу, якая панавала ў доме Багдановічаў у канцы ХIХ стагоддзя. Свае адносіны да пачутага і ўбачанага ў музеі, як і веданне арфаграфіі беларускай мовы, студэнты змогуць выказаць пры напісанні эсэ «Загадка Максіма Багдановіча».

Не менш цікавая экскурсія была ў студэнтаў 1 курса спецыяльнасці «Пачатковая адукацыя». Яны таксама пад кіраўніцтвам Святланы Грынько наведалі Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей, на базе якога адбыліся практыкаарыентаваныя заняткі па дысцыпліне «Асновы краязнаўства». Падчас заняткаў у форме экскурсіі першакурснікі не толькі пазнаёміліся з найбагацейшым музейным фондам, убачылі ўнікальную тэхналогію падвойнага ткацтва, адчулі дух беларускай хаткі канца 19 стагоддзя, але і спазналі формы і метады працы па рэгіянальным краязнаўстве, што, безумоўна, спатрэбіцца ў будучай педагагічнай дзейнасці.

 


 

Купалаўцы наведалі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы

 

Супрацоўнікі навуковай бібліятэкі, а таксама ветэраны бібліятэчнай справы купалаўскай сям’і наведалі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы і яго філіял “Вязынка” – “калыску паэта”.

Вандроўка адбылася ў межах мерапрыемстваў, прысвечаных 140-годдзю з дня нараджэння першага народнага паэта Беларусі, Тыдня беларускай мовы, які зараз праходзіць у краіне, і святкавання Дня бібліятэк Беларусі, які адзначаецца 15 верасня.

Супрацоўнікі навуковай бібліятэкі штогод адзначаюць сваё прафесійнае свята, наведваючы розныя знакавыя для нашай краіны мясціны і спасцігаючы багатую культуру роднай Беларусі. Ужо стала добрай традыцыяй, што фінансавую падтрымку аказвае прафкам універсітэта.

Зазначым, што ва ўніверсітэце распрацаваны план мерапрыемстваў, прысвечаных 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы. Напрыканцы верасня плануецца падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы.

 

 


Купалаўцы далучыліся да напісання рэспубліканскай дыктоўкі, прымеркаванай да Дня народнага адзінства

Рэспубліканская дыктоўка адбылася  напярэдадні Дня народнага адзінства і прымеркавана менавіта да гэтага свята. Удзельнікам дыктоўкі стаў Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец. Тэкст пад назвай «Дзень народнага адзінства» напісалі людзі па ўсёй краіне, яны далучыліся да відэа-трансляцыі на YouTube! Прадыктаваў яго старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч.

Дыктоўку ў Купалаўскім універсітэце напісалі на ўсіх факультэтах, а таксама ў каледжах нашага ўніверсітэта. Праверыць сябе мог любы жадаючы. Як расказаў дырэктар навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы Мікалай Грынько, удзел у дыктоўцы прынялі звыш пяцісот Купалаўцаў.

– Наш універсітэт актыўна далучаецца да акцый і мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю беларускай мовы, а таксама выступае іх арганізатарам. Напрыклад, у лютым Купалаўцы далучаюцца да вялікага шэрагу ўніверсітэцкіх актыўнасцяў, прымеркаваных да Дня роднай мовы. І мы ўсе з вялікай радасцю і жаданнем напісалі дыктоўку, якая прысвечана Дню народнага адзінства, – расказаў Мікалай Грынько.

Гэтая дыктоўка запусціць цэлую серыю мерапрыемстваў, якія будуць аб'яднаны ў Тыдзень беларускай мовы. Напрыклад, будуць арганізаваныя тэматычныя кніжныя выстаўкі, анлайн-чэлендж «Льецца мова», акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску» і шмат іншага!

Сярод тых, хто далучыўся да напісання дыктоўкі былі  і супрацоўнікі структурных падраздзяленняў, і выкладчыкі, і студэнты. Усе яны тонка адчуваюць асноўны пасыл дадзенага мерапрыемства. Так, студэнтка філалагічнага факультэта Вольга Навіцкая адзначыла, што 17 верасня 1939 года назаўседы ўвайшло ў гісторыю і мае сакральнае значанне для беларусаў.

– Дзень народнага адзінства нагадвае нам усім, як цяжка нам здабыўся наш суверэнітэт і што ўсім нам, і асабіста моладзі, трэба яго берагчы. Вельмі правільна запытаць у самога сябе, што я магу зрабіць, каб мая краіна квітнела?  І сённяшняя дыктоўка яшчэ раз нагадвае ў чым сэнс Дня народнага адзінства, што такое твая краіна, горад, вёска, родная хата. Таму я з вялікім здавальненнем далучылася да напісання дыктоўкі, – падзялілася Вольга.

 


 

Купаловцев приглашают присоединиться к республиканскому диктанту «Дзень народнага адзінства»

 

Республиканский диктант состоится 16 сентября накануне Дня народного единства и будет приурочен именно к этому празднику. Участие в написании диктанта примет Министр образования Республики Беларусь Андрей Иванец.

Текст под названием «Дзень народнага адзінства» напишут люди по всей стране! Диктант начнется в 13.30. В Купаловском университете проверить себя можно будет в читальном зале научной библиотеки и в 318 аудитории главного корпуса по улице Ожешко, 22, а также на факультетах университета и в колледжах ГрГУ имени Янки Купалы.

Данный диктант запустит целую серию мероприятий, которые будут объединены в Неделю белорусского языка «Як ты дорага мне, мая родная мова!». Например, будут организованы тематические книжные выставки, онлайн- челлендж «Льецца мова», акция «Размаўляй са мной па-беларуску» и многое другое!

diktant