Версия для печати
Четверг, 11 августа 2022 14:50

У ГрДУ імя Янкі Купалы працягвае працу Летняя школа беларускай мовы і культуры

298721771 1639213623116191 2873989370809829296 n

Ужо другі тыдзень ў Купалаўскім універсітэце працуе Летняя школа беларускай мовы і культуры «Пад светлым іменем Купалы».

Удзельнікі Летняй школы вывучаюць беларускую мову і знаёмяцца з традыцыямі і фальклорам Беларусі.

Другі тыдзень навучання прысвечаны асаблівасцям беларускага маўлення, беларускім святам, традыцыйным сямейным абрадам і іншым цікавым рысам беларускай мовы і культуры.

Экскурсіі ў музеі і вандроўкі па гістарычных мясцінах Гродна і Беларусі сталі ўжо добрай традыцыяй Летняй школы беларускай мовы.

Удзельнікі Летняй школы беларускай мовы  ўжо паспелі пабываць у Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі і сёння іх чакае пазнавальная экскурсія ў г. Ліда, дзе яны наведаюць адну з візітных картак Гродзенскай вобласці - Лідскі замак.

Яшчэ адным з запамінальных мерапрыемстваў Летняй школы беларускай мовы і культуры з'яўляецца майстар-клас па гатаванні страў беларускай кухні “Пакаштуйце - смачна!”

Удзельнікі гатавалі традыцыйныя стравы беларускай кухні: суп гарбузік, рыба па-гультайску, дзьмухаўцы і іншае.

— Гэты праект дапамагае нам, замежным студэнтам, больш пагрузіцца ў культурнае асяроддзе Беларусі. Летняя школа беларускай мовы і культуры дае магчымасць атрымліваць новыя веды аб традыцыях і фальклоры беларускага народа. Экскурсіі, майстар класы, заняткі - усё гэта з'яўляецца добрым спосабам апускання ў культуру Беларусі, - адзначыла Руслана Талсташэева, студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, удзельніца Летняй школы беларускай мовы.

Ужо заўтра Летняя школа беларускай мовы і культуры ўручыць сертыфікаты навучэнцам аб заканчэнні дадзенага адукацыйнага праекта.

Арганізатарамі праекта з’яўляюцца Навуковая бібліятэка і філалагічны факультэт Купалаўскага ўніверсітэта.