Версия для печати
Четверг, 07 апреля 2022 10:40

Купалаўскі ўніверсітэт перадаў мастацкую літаратуру Мураванскаму псіханеўралагічнаму дому-інтэрнату для пажылых і інвалідаў

33472 1Навуковай бібліятэкай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы арганізаваны збор мастацкай літаратуры для Мураванскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для пажылых і інвалідаў.

 

Супрацоўнікамі ўніверсітэта было прапанавана каля 200 кніг пераважна дэтэктыўнай літаратуры, фантастыкі, фэнтэзі, а таксама класічных твораў айчыннага і замежнага мастацкага пісьменства.

Дарэчы, падобныя акцыі ў бібліятэцы праходзяць рэгулярна і людзі ахвотна да іх далучаюцца.