Версия для печати
Вторник, 22 февраля 2022 08:36

У Купалаўскім універсітэце прачыталі творы Янкі Купалы на розных мовах

IMG 0482 1Святкаванне Дня нараджэння ўніверсітэта працягваецца! Чарговай падзеяй ва ўрачыстым калейдаскопе стаў флэшмоб “Купалава слова гучыць па ўсім свеце”.

Флэшмоб аб’яднаў дзве падзеі: Дзень нараджэння ўніверсітэта і 140-годдзе з дня нараджэння Янкі Купалы. І хаця важная падзея ў чэрвені, урачыстасці ва ўніверсітэце распланаваныя на ўвесь год!

Творы вялікага класіка гучaлі на самых розных мовах: беларускай, рускай, польскай, ураінскай, узбекскай, туркменскай, кітайскай, нямецкай, французскай, англійскай,  іспанскай.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства ўклалі душу ў кожны радок, напісаны вялікім Песняром.