Версия для печати
Суббота, 03 июля 2021 11:32

Дзяржаўнай узнагароды ўдастоены прадстаўнік ГрДУ імя Янкі Купалы прафесар, доктар педагагічных навук Віктар Таранцей

tarantey Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным дзеячам розных сфер. Урачыстая цырымонія адбылася сёння, 2 ліпеня, у Палацы Незалежнасці.

Падчас святочнага мерапрыемства Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што цырымонія праходзіць напярэдадні самага важнага для краіны свята – Дня Незалежнасці. А таму асабліва ганаровая для прысутных і сведчыць аб іх вялікіх заслугах.

Загадам №245 ад 28 чэрвеня 2021 года зацверджана рашэнне аб узнагароджанні ордэнамі, медалямі і прысуджэнні ганаровых званняў за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўнёсак у забеспячэнне абараназдольнасці краіны, развіццё прамысловага комплексу рэспублікі і будаўнічай галіны, сельскай і дарожнай гаспадаркі, дасягненні ў сферы аховы здароўя, навукі, адукацыі і культуры, заслугі ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў і спартсменаў.

Ганаровае званне “Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь” прысвоена загадчыку кафедры педагогікі і сацыяльнай работы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, прафесару, доктару педагагічных навук Віктару Пятровічу Таранцею.