Версия для печати
Среда, 17 февраля 2021 11:20

Купалаўскую дыктоўку напішуць у ГрДУ імя Янкі Купалы

diktant Мерапрыемства стане адным з першых у марафоне падзей, прымеркаваных да Дня нараджэння ўніверсітэта.

Студэнты і выкладчыкі ўсіх факультэтаў і каледжаў універсітэта адначасова напішуць Купалаўскую дыктоўку, прысвечаную Дню роднай мовы. Тэкст дыктоўкі будуць агучваць выкладчыкі філалагічнага факультэта. Адразу пасля напісання ўдзельнікі змогуць праверыць сябе.

Прыняць удзел у мерапрыемстве можа кожны жадаючы. Для гэтага неабходна звярнуцца ў дэканаты факультэтаў. У рэжыме анлайн да дыктоўкі таксама далучацца прадстаўнікі Варшаўскага ўніверсітэта (Польшча) і Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В.Ламаносава (Расія), якія вывучаюць беларускую мову.

Дыктоўка адбудзецца 22 лютага. Пачатак ў 11.40.