Версия для печати
Среда, 17 июня 2020 14:00

Акцыя «Чытаем Купалу разам» аб’яўлена ў ГрДУ імя Янкі Купалы

chytaem kupaluМерапрыемства прымеркавана да 138-годдзя з дня нараджэння славутага класіка, імя якога носіць універсітэт.

Для ўдзелу ў акцыі неабходна выбраць любы ўпадабаны верш Янкі Купалы і запісаць відэаролік чытання гэтага верша. Ролік можа быць зняты на камеру мабільнага тэлефона. Дапускаецца калектыўны ўдзел у акцыі.

Накіраваць відэазапіс можна да 5 ліпеня на e-mail: tsentr.studencheskikhinitsiativ@bk.ru. Відэаролікі будуць размешчаны на сайце ўніверсітэта 7 ліпеня.