Версия для печати
Четверг, 20 февраля 2020 18:48

Супрацоўнікі ўніверсітэта атрымалі ўзнагароды напярэдадні 80-годдзя з дня заснавання ГрДУ імя Янкі Купалы

IMG 20200220 224104 617Узнагароджанне адбылося ў рамках урачыстага мерапрыемства ў Гродзенскай абласной філармоніі 20 лютага.

Так, Падзяка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь аб’яўлена дэкану факультэта даўнiверсiтэцкай падрыхтоўкі, кандыдату фізіка-матэматычных навук, дацэнту Ірыне Карлюковай

Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджана начальнік аддзела культурна-масавай і дасугавай дзейнасці ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Алена Стэльмах

Падзяка старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта аб’яўлена вядучаму інжынеру-праграмісту інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Наталлі Антонік і дэкану факультэта псіхалогіі, кандыдату псіхалагічных навук Ганне Ракіцкай

Юбілейным медалём “90 год пракуратуры Рэспублікі Беларусь” узнагароджаны рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Ірына Кітурка і загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу, доктар юрыдычных навук, прафесар Ігар Мартыненка

Падзяка Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь аб’яўлена загадчыку кафедры сучасных тэхналогій адукацыі дарослых Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, кандыдату юрыдычных навук Ганне Аўдзей, загадчыку кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі, кандыдату юрыдычных навук, дацэнту Рыме Ключко, намесніку начальніка Цэнтра кадравай і прававой работы-начальніку юрыдычнага аддзела Таццяне Нахільніцкай, начальніку Цэнтра кадравай і прававой работы Галіне Сакомскай, дацэнту кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі, кандыдату юрыдычных навук, дацэнту Вадзіму Хілюта, дацэнту кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі, кандыдату юрыдычных навук, дацэнту Генадзію Шыханцову

Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь узнагароджаны загадчык кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Рыма Ключко і дырэктар навуковай бібліятэкі Мікалай Грынько

Нагрудным знакам Міністэрства адукацыі «Выдатнік адукацыі» ўзнагароджаны загадчык кафедры матэматычнага аналізу, дыферэнцыяльных раўнанняў і алгебры, доктар фізіка-матэматычных навук, дацэнт Аляксандр Грынь, загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі і цеплатэхнікі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Аляксей Іваноў і прафесар кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі, кандыдат гістарычных навук, прафесар Валерый Чарапіца.

Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны дэкан інжынерна-будаўнічага факультэта, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Ала Волік, прафесар кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Юрый Вувунікян, прафесар кафедры беларускай філалогіі, доктар філалагічных навук, прафесар Мікалай Даніловіч, начальнік Упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт Аксана Котава, дацэнт кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Алена Лапкоўская, дацэнт кафедры спартыўных гульняў Валянціна Навойчык

Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны старшы выкладчык кафедры рускай філалогіі Святлана Мардзечка, дацэнт кафедры матэматычнага аналізу, дыферэнцыяльных раўнанняў і алгебры, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Вячаслаў Пронька, дацэнт кафедры дызайну Вольга Пянькова, прарэктар Мікалай Войтка, намеснік начальніка Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Аляксандр Жукевіч, начальнік Вучэбна-метадычнага ўпраўлення, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Марына Калацэй, начальнік аддзела закупак Вячаслаў Кулакоўскі, намеснік галоўнага бухгалтара Святлана Фядута, прафесар кафедры біяхіміі, доктар медыцынскіх навук, прафесар Леанід Няфёдаў

Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны дацэнт кафедры журналістыкі, кандыдат філалагічных навук Ірына Герасімчык, намеснік начальніка Цэнтра па сувязях з грамадскасцю - начальнік аддзела інфармацыі і ўзаемадзеяння са сродкамі масавай інфармацыі Вольга Кішкель, начальнік Цэнтра па сувязях з грамадскасцю Ганна Салаўёва. Падзяка Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь аб’яўлена рэктару Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірыне Кітурка, начальніку вучэбна-навукова-вытворчага аб'яднання «Студэнцкі медыяцэнтр» Кіры Блудавай-Гой, намесніку начальніка Цэнтра па сувязях з грамадскасцю - начальніку аддзела электронных камунікацый Аляксандру Ёда, вядучаму спецыялісту аддзела электронных камунікацый Цэнтра па сувязях з грамадскасцю Наталлі Піткевіч

Граматай Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі ўзнагароджана дэкан факультэта мастацтваў і дызайну Людміла Чарнілоўская

Нагрудным знакам Міністэрства юстыцыі "За адзнаку Першай ступені” ўзнагароджана дэкан юрыдычнага факультэта, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Святлана Чабуранава

Ганаровай граматай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны дацэнт кафедры грамадзянскага права і працэсу, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Ірэна Кірвель і старшы выкладчык кафедры міжнароднага права Алена Корнева

Падзяка Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь аб’яўлена старшаму выкладчыку кафедры грамадзянскага права і працэсу Дзмітрыю Кудзелю і вядучаму юрысконсульту юрыдычнага аддзела Цэнтра кадравай і прававой працы Людміле Нічыпар

Ганаровай граматай Беларускага фонду фундаментальных даследаванняў узнагароджаны загадчык кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі, доктар псіхалагічных навук, прафесар Канстанцін Карпінскі і загадчык кафедры агульнай фізікі, доктар фізіка-матэматычных навук, дацэнт Аляксандр Маскевіч