Версия для печати
Вторник, 13 августа 2019 20:13

Спасціжэнне мовы і твораў Дануты Бічэль: Летняя школа беларускай мовы і культуры завяршае сваю працу ў ГрДУ імя Янкі Купалы

photo 2019 08 13 19 38 01 Для ўдзельнікаў Летняй школы ў межах навучальнай праграмы былі арганізаваны пазнавальныя экскурсіі і адукацыйныя заняткі.

На выхадных слухачы Летняй школы беларускай мовы і культуры наведалі гістарычныя мясціны Гродзеншчыны: Мір, Нясвіж, Навагрудак. Маскоўскія госці пазнаёміліся з элементамі найбагацейшай калекцыі зброі і даспехаў роду Радзівілаў, даведаліся аб гісторыі ўзнікнення Мірскага замку, яго ўладальніках на працягу некалькіх стагоддзяў, дакрануліся да абарончай сцяны пачатку XVI стагоддзя, а таксама прадэгуставалі нацыянальныя стравы беларускай кухні. Асабліва яркія ўражанні засталіся ў замежных гасцей пасля наведвання Белавежскай пушчы.

Панядзелак, 12 жніўня, для ўдзельнікаў пачаўся з лекцый па культуры маўлення, якія правёў дырэктар навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы Мікалай Грынько. Пасля абеду адбылася сустрэча з гродзенскай паэткай Данутай Бічэль. У аўторак, 13 жніўня, удзельнікі Летняй школы наведалі Музей гісторыі развіцця ГрДУ імя Янкі Купалы, музей “Гарадніца”, а таксама праслухалі лекцыю “Па старонках беларускага календара”. У межах лекцыйных заняткаў яны даведаліся пра спецыфіку народных свят на Беларусі.

Нагадаем, што закрыццё Летняй школы беларускай мовы і культуры адбудзецца 14 жніўня.