Версия для печати
Опубликовано в Вторник, 09 июля 2019 11:06

Культурны цэнтр “Фестывальны” запрашае на выставу дэкаратыўнага мастацтва "Лён, лёс, летуценні"


 

Лён вызначыў творчы лёс аўтара выставы  Таццяны Козік з Полацку. Глыбіня  адценняў і колераў лёну, багацце фактур дапамаглі ажыццявіць бясконцыя  летуценні.

Таццяна Козік выбрала чысціню – чысціню матэрыяла і сродкаў выканання, натуральныя колеры і адценні. Графіка малюнкаў на тканіне перадае розныя настроі і пачуцці. А ў калекцыі адзення аўтар паспрабавала ажыццявіць сваю мару – перанесці паэтычны настрой у матэрыяльныя рэчы штодзённага карыстання.

Адкрыццё - 17 мая ў 17.30.


Выстава будзе працаваць з 17 мая па 9 ліпеня. Жадаем усім наведвальнікам выставы прыемнага прагляду.