Версия для печати
Понедельник, 15 апреля 2019 10:40

Студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы стала “Гарадзенскай беларусачкай-2019”

belarusachkaМаргарыта Сецько, студэнтка першага курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія ” ГрДУ імя Янкі Купалы, перамагла ў гарадскім конкурсе “Гарадзенская беларусачка”.

Штогод у красавіку праводзіцца гарадскі фолк-конкурс “Гарадзенская беларусачка”. 13 красавіка 2019 года конкурс адбыўся ў дванаццаты раз. За гады свайго існавання мерапрыемства прайшло шлях ад лакальнага фальклорнага конкурсу да грандыёзнага шоу – свята сапраўднай грацыёзнасці і прыгажосці. Але галоўным крытэрыем у вызначэнні пераможцы з’яўлялася яскравае нацыянальнае самавызначэнне, веданне беларускіх традыцый і дасканалае валоданне роднай мовай.

За тытул “Гарадзенская беларусачка-2019” змагаліся шэсць гарадзенак, якія вучацца ў вышэйшых і сярэдніх навучальных установах Гродна. Удзельніцы прадставілі на суд журы і гледачоў творчыя відэавізітоўкі, прадэманстравалі веданне нацыянальнай беларускай кухні, дэфіле ў народных касцюмах, спявалі і чыталі вершы, а таксама аформілі ўласную выставу.

Да выпрабаванняў студэнткі рыхтаваліся на працягу двух месяцаў.

У выніку “Гарадзенскай беларусачкай-2019” стала студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Маргарыта Сецько, яна ж і “Міс глядацкіх сімпатый”.

Першая віцэ-міс – Івона Курчэўская, студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа. Трэцяе месца журы прызначыла Кацярыне Русак з Гродзенскага дзяржаўнага прафесійна- тэхнічнага каледжа бытавога абслугоўвання насельніцтва.

Пераможцы атрымалі каштоўныя падарункі ад спонсараў і партнёраў праекта.

Арганізатарамі конкурсу выступілі аддзел культуры Гродзенскага райвыканкама і Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры.

Фота www.grodnonews.by