Версия для печати
Опубликовано в Четверг, 21 февраля 2019 12:49

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаць на філалагічным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы

21 лютага 2019 года адбудзецца святочнае мерапрыемства “Магутнае слова, ты, роднае слова!”, прысвечанае Міжнароднаму Дню роднай мовы.

У 10.05 ва ўсіх карпусах універсітэта студэнты напішуць агульнаўніверсітэцкую Купалаўскую дыктоўку.

Імпрэза “Сёння ў нашай хаце свята…” пачнецца ў 13.30 па адрасе: вул. Леніна, 32, аўд. 3.

У праграме імпрэзы – выступленне вучняў СШ № 32 г. Гродна “У любімай мове, роднай, наскай, ах, якія словы: «Калі ласка!..»”. Удзельнікі мерапрыемства змогуць пачуць духоўныя песні ў выкананні студэнтаў і выпускнікоў філалагічнага факультэта.

Свае таленты прадэманструюць і студэнты-замежнікі. Маладыя творцы і майстры паэтычнага слова выступяць падчас мерапрыемства “З паклонам да роднага слова…”.