Версия для печати
Опубликовано в Среда, 07 марта 2018 09:54

Поздравления с Международным женским днем

Мілыя супрацоўніцы і студэнткі!

Прыміце цёплыя віншаванні з Міжнародным жаночым днём 8 Сакавіка- святам Вясны, Прыгажосці і Кахання!

Гэтае свята напоўнена асаблівым радасным настроем, сагрэта душэўнай цеплынёй і светлымі пачуццямі,

яно ўвасабляе жаночую ласку і пяшчоту, яе жыццёвую сілу і душэўную шчодрасць.

Дзякуючы прыроднай мудрасці, цярплівасці і клапатлівасці Вы ствараеце атмасферу цяпла, утульнасці і ўзаемаразумення,

аддаеце часцінку сябе для падтрымання згоды і гармоніі ў сям’і,

імкнецеся захоўваць адвечныя каштоўнасці і ствараць новыя традыцыі.

У гэты святочны дзень сардэчна жадаю Вам здароўя і дабрабыту, яркіх падзей і цікавых сустрэч,

прафесійных поспехаў, творчых здзяйсненняў і цудоўнага настрою.

Няхай Вясна падорыць Вам ззянне ўсмешак, прыемны пах кветак, новыя ўражанні і шчаслівыя імгненні!

Кахайце і будзьце каханымі!

 

Рэктар універсітэта                                                                                  Ірына Кітурка