Версия для печати
Опубликовано в Пятница, 23 февраля 2018 08:56

Віншаванне рэктара ўніверсітэта Ірыны Кітурка з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

 

Дарагія мужчыны - калегі, студэнты і аспіранты!

Сардэчна віншую Вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь - святам мужнасці, высакароднасці і гонару!

Гэты знамянальны дзень аб'ядноўвае ўсіх, каму дарагі лёс краіны, хто гатовы адстойваць яе інтарэсы, хто ўмее браць на сябе адказнасць за свой дом і сваю будучыню.

Самае каштоўнае, што ёсць у нашым жыцці - гэта мір, спакой і стабільнасць, таму кожны грамадзянін, незалежна ад таго, ці знаходзіцца ён на баявым пасту, ці займаецца мірнай справай - перш за ўсё абаронца сваёй Радзімы, сваіх блізкіх.

У гэты святочны дзень ад усёй душы жадаю Вам здароўя і дабрабыту, мірнага служэння Айчыне, упэўненасці ў заўтрашнім дні, душэўнага цяпла і святочнага настрою!

Няхай цвёрдасць духу і творчая энергія, імкненне ісці толькі наперад, да новых праектаў і новых здзяйсненняў, спадарожнічаюць Вам заўсёды, Ваша жыццё будзе напоўнена яркімі падзеямі, поспехамі і дасягненнямі, а сэрца сагрэта цяплом і любоўю блізкіх!

Рэктар універсітэта                                                                                       І.Ф. Кітурка