Версия для печати
Среда, 24 мая 2017 09:00

Супрацоўнікі і студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у Нацыянальным дні інфармавання аб дзейнасці бібліятэк

5362 97Мерапрыемства адбылося 19 мая ў межах фестывалю «Горад і кнігі», арганізаваным навуковай бібліятэкай Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

 

На адной з пляцовак прадставілі сваю дзейнасць бібліятэкі ўніверсітэтаў-партнёраў міжнароднага праекта «Сэрвісы падтрымкі бібліятэчнай сеткі: мадэрнізацыя бібліятэк Арменіі, Малдовы і Беларусі сродкамі развіцця персаналу і рэфармавання бібліятэк».

– Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, акрамя абавязковай афіцыйнай часткі, прапанаваў гасцям выставы кніг, майстар-класы па ткацтве, маляванні шаржаў, стварэнні карцін пяском, – распавёў  дырэктар навуковай бібіліятэкі Мікалай Грынько. – Таксама адбылася прэзентацыя паэтычных зборнікаў «Ад зачыненай брамы» дацэнта кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін Ганны Крофты і «За небакраем» студэнткі філалагічнага факультэта Аліны Паўлоўскай. Музычна-паэтычная імпрэза, зладжаная студэнтамі філалагічнага, педагагічнага факультэтаў і факультэта мастацтваў і дызайну, стала яркім завяршэннем мерапрыемства.