Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 16 Кастрычнік 2025 10:27

Супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы распрацавалі план кіравання заказнікам «Гродзенская пушча»

photo 2025 10 16 09 26 5514 кастрычніка на базе ДПУ «Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Азёры» адбыўся сход па падвядзенні вынікаў грамадскага абмеркавання «План кіравання «Рэспубліканскім ландшафтным заказнікам «Гродзенская пушча». Актыўны ўдзел у ім прынялі купалаўцы.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі прадстаўнікі факультэта біялогіі і экалогіі Купалаўскага ўніверсітэта – дэкан факультэта Вольга Янчурэвіч і загадчык кафедры сістэмнай біялогіі Алег Созінаў.

Галоўнай тэмай сустрэчы стаў праект плана кіравання заказнікам «Гродзенская пушча», які падрыхтавалі супрацоўнікі кафедры сістэмнай біялогіі. Узначаліў навуковы праект Алег Созінаў.

Даведачна: Заказнік «Гродзенская пушча» з'яўляецца адным з самых экалагічна чыстых месцаў у Беларусі і мае міжнародны статус ключавой батанічнай тэрыторыі. На яго тэрыторыі знаходзіцца самае нізкае месца ў Беларусі, а таксама Аўгустоўскі канал.