Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 03 Лістапад 2025 16:55

ФОТАФАКТ: у Купалаўскім універсітэце прайшла акцыя супраць курэння

3 лістапада Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы сумесна са спецыялістамі дзяржаўнай установы "Гродзенскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі" правялі ў навучальных карпусах па адрасе: вул. Ажэшкі, 22 і вул. Захарава, 32 акцыю "Тэрыторыя вольная ад курэння".

Мерапрыемства было накіравана на фарміраванне ў моладзі негатыўнага стаўлення да спажывання тытуню і іншай нікацінзмяшчальнай прадукцыі, а таксама дапамога студэнтам зрабіць свядомы выбар на карысць здаровага ладу жыцця.