Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 15 Кастрычнік 2025 12:59

Супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у канферэнцыі, прысвечанай 100-годдзю Бярэзінскага біясфернага запаведніка

54383678807700911157-9 кастрычніка на базе Бярэзінскага біясфернага запаведніка праходзіла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Гісторыя, вынікі і перспектывы развіцця асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Рэспублікі Беларусь», прысвечаная 100-годдзю Бярэзінскага біясфернага запаведніка.

У працы канферэнцыі прынялі актыўны ўдзел работнікі факультэта біялогіі і экалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Вольга Янчурэвіч, дэкан факультэта біялогіі і экалогіі, ад імя ўсяго Купалаўскага ўніверсітэта павіншавала калектыў запаведніка са стогадовым юбілеем. У сваёй прамове яна падкрэсліла паспяховае шматгадовае плённае супрацоўніцтва дзвюх арганізацый.

У праграме канферэнцыі з дакладамі выступілі супрацоўнікі кафедры сістэмнай біялогіі: Аляксандра Рыжая, дацэнт кафедры сістэмнай біялогіі, і Кацярына Глякоўская, намеснік дэкана па навуковай рабоце.