Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 15 Чэрвень 2026 14:09

Выкладчык Купалаўскага ўніверсітэта Мікалай Кур'ян паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю

20260615 10373312 чэрвеня ў савеце па абароне дысертацый Д 02.12.02 пры Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны адбылася паспяховая абарона дысертацыі на тэму «Эмісійны спектральны аналіз сілікатных матэрыялаў» старшага выкладчыка кафедры сучасных тэхналогій праграмавання факультэта матэматыкі і інфарматыкі Мікалая Кур'яна.

Абарона прайшла на суісканне вучонай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук па спецыяльнасці 01.04.05 – оптыка. Дысертацыя была падрыхтавана пад навуковым кіраўніцтвам Славаміра Ануфрыка, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара, прафесара кафедры тэарэтычнай фізікі і цеплатэхнікі фізіка-тэхнічнага факультэта.

Віншуем Мікалая Мікалаевіча і жадаем яму далейшых прафесійных поспехаў і навуковых дасягненняў!