Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 11 Май 2026 14:24

Студэнтка-біёлаг Купалаўскага ўніверсітэта стала пераможцам конкурсу «Гарызонты навукі і творчасці»

IMG 4883У Алтайскім дзяржаўным педагагічным універсітэце падвялі вынікі ўсерасійскага конкурсу (з міжнародным удзелам) для школьнікаў і студэнтаў "Гарызонты навукі і творчасці". Адным з пераможцаў конкурсу стала студэнтка пятага курса спецыяльнасці "Біялогія (біятэхналогія)" факультэта біялогіі і экалогіі Дзіяна Сцепанчук.

Мерапрыемства праводзілася з мэтай стварэння ўмоў для рэалізацыі навукова-даследчага і творчага патэнцыялу навучэнцаў і ўмацавання міжнароднага супрацоўніцтва.

Па выніках конкурсу, Дыяна Сцепанчук стала ўладальніцай першага месца ў напрамку «Натуральныя навукі. Біялогія. Хімія (Даследчыя праекты)» з працай «Распрацоўка тэхналогіі атрымання смятаны, узбагачанай вітамінам D». Навуковым кіраўніком даследавання выступіў доктар хімічных навук, прафесар кафедры хіміі і біятэхналогіі Васіль Бурдзь.

Віншуем прадстаўніцу Купалаўскага ўніверсітэта і жадаем ёй далейшых навуковых дасягненняў!

 

 

 

 

ris 2026 510ris 2026 511