Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 06 Сакавік 2026 14:03

ФОТАФАКТ: у Купалаўскім універсітэце прайшла святочная акцыя да 8 Сакавіка

Напярэдадні Жаночага дня ў ГрДУ імя Янкі Купалы прайшла самая далікатная акцыя. Моладзевыя арганізацыі ўніверсітэта вырашылі зрабіць раніцу кожнай дзяўчыны і жанчыны асаблівай.

Прадстаўнікі маладзёжнага актыву сустракалі цудоўную палову ўніверсітэцкай супольнасці кветкамі і паштоўкамі з пажаданнямі. Акрамя традыцыйных цюльпанаў, арганізатары падрыхтавалі для кожнай дзяўчыны невялікі салодкі камплімент.