Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 24 Люты 2026 15:51

ФОТАФАКТ: Духоўнае яднанне ў гонар 86‑годдзя ГрДУ імя Янкі Купалы

Сёння, 24 лютага, у Фарным касцёле адбыўся малебен у гонар 86‑годдзя Купалаўскага ўніверсітэта. Традыцыйная служба стала момантам духоўнага аб'яднання: прадстаўнікі ўніверсітэта, выкладчыкі і студэнты ВНУ сабраліся разам, каб памаліцца і ўзгадаць значныя моманты ў гісторыі ВНУ.