Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 24 Люты 2026 12:39

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае на “НОЧ ALMA MATER” у гонар Дня нараджэння ўніверсітэта

Прафсаюзны камітэт навучэнцаў, студэнцкі савет ўніверсітэта і каманда БРСМ ГрДУ імя Янкі Купалы запрашаюць на самае яркае і запальнае свята гэтага семестра – «НОЧ ALMA MATER». Дыскатэка пройдзе ў рамках святкавання 86-годдзя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Праграма свята абяцае быць насычанай. Гасцей чакаюць разнастайныя конкурсы, палымяная музыка і магчымасць выйграць мноства выдатных прызоў.

Дыскатэка пройдзе 27 лютага ў 18:30 у начным клубе "База" па адрасе: вул. Перамогі, 35. Уваход бясплатны па флаерах. Таксама пры наведванні дыскатэкі з сабой неабходна мець дакумент, які пацвярджае асобу.

Не ўпусціце магчымасць весела правесці час і зарадзіцца энергіяй да канца навучальнага года!

Колькасць флаераў абмежавана, таму паспяшайцеся атрымаць іх на сваіх факультэтах!

 

5256004226515669823