Мерапрыемства будзе праходзіць у начным клубе "БАЗА" па адрасе: вул. Перамогі, 35. Пры сабе трэба мець пашпарт і студэнцкі білет. Білеты на вечарынку можна набыць у 229 кабінеце ў галоўным корпусе ўніверсітэта па адрасе: вул. Ажэшкі, 22.
Суарганізатарамі мерапрыемства выступаюць Прафсаюзны камітэт навучэнцаў ГрДУ імя Янкі Купалы і Першасная арганізацыя ГА "БРСМ".
У гэтую пятніцу, 30 студзеня, у 19:00 толькі для студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта пройдзе вечарынка «ПЛАМБІР: СЕСІЯ», якая прысвечана заканчэнню зімовай сесіі.