Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 29 Верасень 2025 12:00

Шосты сезон "Адкрытага навучання" стартуе ў Купалаўскім універсітэце

5391271571504625441Адкрываецца сезон 1 кастрычніка 2025 года майстар-класам «Чым каштоўная праца педагога?», які правядзе загадчык лабараторыі адукацыйных інавацый Алег Каляга. Майстар-клас прымеркаваны да Дня настаўніка.

Асаблівая ўвага ў праграме новага сезона будзе сфакусіравана на выкарыстанні тэхналогіі штучнага інтэлекту, метадаў іграфікацыі і практыка-арыентаванага навучання. У рамках «Адкрытага навучання» працягнецца і конкурс «Педагог-інаватар Купалаўскага ўніверсітэта».

Поўная праграма шостага сезона "Адкрытага навучання" даступная па спасылцы.

Не прапусціце новы сезон - прыходзьце, каб вучыцца, дзяліцца вопытам і натхняцца разам з калегамі!