Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 04 Чэрвень 2025 13:13

Бяжы са здароўем: у Гродне пройдзе спартыўнае мерапрыемства «Гарадзенская вандроўка»

instagram 1749029844045Спаборніцтвы стартуюць 15 чэрвеня з вуліцы Мітрапаліта Філарэта.

 «Гарадзенская вандроўка» – гэта штогадовае мерапрыемства, якое праводзіцца з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця, развіцця масавага спорту і далучэння розных слаёў насельніцтва да фізічнай культуры і здаровага ладу жыцця.

Спаборніцтвы праводзяцца на дыстанцыях 10 км, 5 км, 400 м, 200 м, 100 м і 60 м.

Для ўдзелу ў спаборніцтвах неабходна прайсці рэгістрацыю на сайце і ўнесці рэгістрацыйны ўзнос. Электронная рэгістрацыя ўдзельнікаў будзе адкрыта да 17:00 11.06 на сайце

Запрашаем купалаўцаў прыняць удзел!

Больш падрабязна чытайце на ТУТ.