У зборную каманду Рэспублікі Беларусь увайшлі і курсанты ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У склад каманды па футболе, якая заняла 2 месца, увайшоў курсант 3-га курса ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Павел Ляцяга, які навучаецца па спецыяльнасці "Тылавое забеспячэнне войскаў (харчаваннем)".
У складзе каманды па мнагаборстве, якая заняла 3 месца, выдатныя вынікі паказаў старшы сяржант 2-га курса Антон Чайчыц навучэнец па спецыяльнасці "Фізічная падрыхтоўка ваеннаслужачых".
У спаборніцтвах па стральбе са штатнай зброі каманда заняла 3 месца. У складзе каманды прымаў удзел малодшы сяржант 1-га курса Ягор Загорскі навучэнец па спецыяльнасці «Фізічная падрыхтоўка вайскоўцаў».
Па выніках спаборніцтваў каманда Рэспублікі Беларусь заняла 3-е месца. Віншуем пераможцаў !!!
У Акадэміі Узброеных Сіл Рэспублікі Узбекістан прайшлі II ваенна-спартыўныя гульні паміж курсантамі вышэйшых ваенных адукацыйных устаноў дзяржаў - удзельніц СНД. У ім бралі ўдзел прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь, Казахстана, Кыргызстана, Таджыкістана, Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Узбекістан.-aac4f11078.jpg)
-9fdfe264ea.jpg)

-26e5b2ffc7.jpg)
-9c1b6714ab.jpg)

-51c082844f.jpg)
-626f1f1349.jpg)
