Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 10 Кастрычнік 2022 15:55

Купалавец заваяваў высокую ўзнагароду на міжнародным будаўнічым чэмпіянаце ў Казані

ramejkaСтудэнт 3 курса фізіка-тэхнічнага факультэта Андрэй Рамейка ў складзе каманды Беларускага студэнцкага атрада выдатна паказаў сябе, узяўшы "серабро" намінацыі "Мантаж абсталявання КВАіА".

Усяго ў чэмпіянаце прымалі ўдзел прадстаўнікі 20 краін. У склад беларускай каманды акрамя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўвайшлі студэнты з Полацкага дзяржуніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай, Беларуска-Расійскага ўніверсітэта, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Міжнародны будаўнічы чэмпіянат праходзіць штогод і аб'ядноўвае спецыялістаў сферы прамысловага будаўніцтва. Таксама ў рамках падзеі падрыхтаваны дзелавая праграма і выстава. Першыя спаборніцтвы адбыліся ў лютым 2022 года, іх заснавальнікамі з'яўляюцца Мінбуд Расіі і Дзяржкарпарацыя "Расатам".