Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 01 Чэрвень 2020 12:03

ГрДУ імя Янкі Купалы пералічыў сродкі на рахунак Васілішкаўскага дома-інтэрната

20141 1Перадача 1 тысячы рублёў адбылася ў рамках святкавання Міжнароднага дня абароны дзяцей.

У Васілішкаўскім доме-інтэрнаце пастаянна пражываюць, атрымліваюць лячэнне і догляд, а таксама наведваюць заняткі і асвойваюць навыкі, неабходныя для паспяховай сацыяльнай адаптацыі, 157 выхаванцаў. Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы ўваходзяць у Апякунскі савет пры гэтай установе і рэгулярна праводзяць дабрачынныя мерапрыемствы для дзяцей - купалаўцы выконваюць жаданні выхаванцаў Васілішкаўскага дома-інтэрната з 2016 года.

Штогод студэнты-валанцёры і выкладчыкі наведваюць Васілішкаўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, удзельнічаюць і праводзяць там святочныя мерапрыемствы, арганізуюць у горадзе і ўніверсітэце акцыі, накіраваныя на дапамогу выхаванцам дома-інтэрната.

Традыцыйна перад Новым Годам ў рамках акцыі «Нашы дзеці» і ў Міжнародны дзень абароны дзяцей кіраўніцтва, супрацоўнікі і валанцёры віншуюць рабят, праводзяць з імі час, дораць падарункі і сваю ўвагу. Акрамя таго, на факультэтах ГрДУ імя Янкі Купалы праходзяць дабрачынныя кірмашы і акцыі, сабраныя сродкі з якіх перадаюць у дом-інтэрнат.