Каб пазбегнуць палону Уладзімір Грынкевіч хаваўся ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці да вясны 1942 года. З вясны 1942 году па верасень таго ж года быў сувязным партызанскага атрада, дапамагаў у дастаўцы зброі і боепрыпасаў. З 17 верасня 1942 года па 12 ліпеня 1944 года - у партызанскім атрадзе імя С. М. Будзёнага: палітрук роты і па сумяшчальніцтве рэдактар газеты, намеснік камісара атрада. Узнагароджаны медалём «Партызану Айчыннай вайны» І-й ступені.
У 1944 - 1945 гадах Уладзімір Сцяпанавіч Грынкевіч быў намеснікам дырэктара Гродзенскага педагагічнага інстытута па завочным навучанні.
З кнігі «Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта», аўтар-складальнік - Андрэй Гецэвіч