За пяць дзён плануюць праслухаць больш за 240 прэтэндэнтаў, сярод якіх – прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Сёння свае вакальныя даныя прадзюсеру праекта Андрэю Гузелю прадставілі спецыяліст аддзела міжнародных праектаў і акадэмічнай мабільнасці Карына Маляўская, а таксама студэнткі 2-га курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Ульяна Вільчык і Юлія Дзенясюк.
Па правілах новага сезона кожны прадзюсер забярэ ў сваю каманду ўсяго аднаго вакаліста ад горада. Кастынгі праходзяць у будынку Гродзенскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў (вул. Савецкая, 4).
Купалаўскі ўніверсітэт ганарыцца сваімі талентамі і жадае нашым удзельніцам упэўненасці, натхнення і запаветнага білета ў наступны этап шоу! Мы верым, што менавіта ваш голас стане адкрыццём гэтага сезона!
Сёння, 8 чэрвеня, Гродна прымае маштабны кастынг 5-га, юбілейнага сезона папулярнага тэлепраекта «Зорны шлях». Арганізатары праекта – тэлеканал ОНТ, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі і «Музычная медыякампанія» – змянілі фармат адбораў: зараз праслухоўванні праходзяць некалькі дзён і толькі ў абласных цэнтрах.