Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 25 Май 2026 16:13

Філалагічны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае далучыцца да святкавання Дня славянскага пісьменства і культуры – 2026

IMG 2578Сёння, 25 мая, на пляцоўцы чытальнай залы навуковай бібліятэкі распачала працу інтэрактыўная графічная майстэрня, дзе кожны можа паспрабаваць сябе ў ролі старажытнага перапісчыка, пазнаёміцца ​​з абрысамі старажытных славянскіх азбук, глаголіцы і кірыліцы. На гэтай лакацыі размешчана і выстаўка “Свет славянскай кнігі”, падрыхтаваная супрацоўнікамі бібліятэкі.

26 мая ў 15.30 у 218 аўд. адбудзецца літаратурна-музычная кампазіцыя “Спачатку было СЛОВА” і інтэлектуальная гульня “Іду на ВЫ: Па слядах Кірыла і Мяфодзія”. 27 мая стартуе онлайн-алімпіяда па стараславянскай мове.

Шчыра запрашаем купалаўцаў, якія цікавяцца гісторыяй узнікнення і развіцця славянскага пісьменства, славянскімі мовамі і літаратурамі, прыняць удзел у мерапрыемствах!