З 13 па 16 красавіка беларуская дэлегацыя здзяйсняе дзелавы візіт у Кітайскую Народную Рэспубліку. У яе склад увайшоў прарэктар па вучэбнай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Лявонцій Паўлаў.
У рамках візіту ўжо адбылася рабочая сустрэча намесніка старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Андрэя Болтрыка з намеснікам губернатара правінцыі Гансу Ван Бінам, а таксама наведванне Ланьчжоўскага інстытута бізнесу і тэхналогіі.
Сёння, 15 красавіка, прайшоў круглы стол з удзелам дзелавых колаў правінцыі Ганьсу, у рамках якога была прадстаўлена інфармацыя аб інвестыцыйным патэнцыяле Рэспублікі Беларусь. Пасля прывітальных выступленняў прадстаўнікі нашай краіны прадэманстравалі прэзентацыі інвестыцыйных магчымасцей Гродзенскай вобласці, арыентаваныя на прыцягненне інвестыцый. Сярод дакладчыкаў выступіў і Лявонцій Юр'евіч. У другой частцы сустрэчы бакі правялі B2B-перамовы, удзельнікам якіх таксама стаў прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы.
Правядзенне такіх перагавораў з'яўляецца важным крокам ва ўмацаванні сувязей не толькі паміж Гродзенскай вобласцю з правінцыяй Ганьсу ў цэлым, але і паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і яго адукацыйнымі партнёрамі ў прыватнасці.