12 красавіка паспяхова завяршыліся чацвёртыя кваліфікацыі па гульнях Dota 2, CS2. Адразу дзве каманды ГрДУ імя Янкі Купалы – «AntiHype» і «budAGE» – паказалі выдатную гульню і выйшлі ў плей-оф Беларускай студэнцкай лігі па кіберспорце.
Сапраўдную волю да перамогі і майстэрства прадэманстравалі хлопцы з каманды AntiHype па Dota 2. Паказаўшы высокі ўзровень падрыхтоўкі, купалаўцы забяспечылі сабе месца ў плэй-оф. У склад каманды ўвайшлі: Арцём Васілевіч, студэнт 4 курса юрыдычнага факультэта, Вячаслаў Краўчанка, студэнт 4 курса факультэта псіхалогіі і студэнты факультэта матэматыкі і інфарматыкі – Ілля Савінскі, Данііл Копаць, Георгій Дудко. Ужо 18 красавіка каманда чакае важная гульня за выхад у фінал.
Не менш уражлівыя вынікі паказала каманда «budAGE» па CS2. Іх прысутнасць у плэй-оф – гэта вынік упартых трэніровак. Каманда аб'яднала студэнтаў з розных факультэтаў: Ягор Сарока, студэнт 1 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі, Аляксей Кахновіч, студэнт 2 курса юрыдычнага факультэта, Данііл Пазняк, студэнт 1 курса факультэта эканомікі і кіравання, Арцём Павайба, студэнт 4 курса фізіка-тэхнічнага факультэта і Арцём Мелянец, студэнт 2 курса юрыдычнага факультэта. Гульня ў плэй-оф для «budAGE» пройдзе 19 красавіка.
Купалаўская сям'я жадае камандам удачы ў гульні і, вядома, перамогі ў фінале!

