Сёння, 10 красавіка, галоўная сцэна ГрДУ імя Янкі Купалы стала эпіцэнтрам смеху і маладзёжнага крэатыву. За званне самых смешных і дасціпных змагаліся купалаўцы розных спецыяльнасцей і факультэтаў.
На сцэне выступалі прадстаўнікі філалагічнага факультэта, факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, юрыдычнага і ваеннага факультэтаў, факультэта фізічнай культуры, а таксама зборная каманда «Якуб Колас».
Праграма фестывалю складалася з двух этапаў. У першым туры каманды прапанавалі загадзя падрыхтаваныя выступленні: яркія мініяцюры, музычныя нумары і гумарыстычныя замалёўкі на актуальныя студэнцкія тэмы, якія высока ацанілі гледачы і журы. Другім выпрабаваннем стаў конкурс імправізацыі, дзе ўдзельнікі павінны былі на хаду прыдумляць дасціпныя адказы на каверзныя пытанні журы.
Пасля працяглага абмеркавання месцы размеркаваліся наступным чынам: пераможцам фестывалю і ўладальнікам першага месца стала зборная каманда «Якуб Колас» Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купала; другое месца заваявала каманда факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, якая заваявала залу абаяннем; тройку прызёраў замкнула каманда юрыдычнага факультэта, якая прадэманстравала выдатны баланс гумару і артыстызму.
Віншуем пераможцаў і жадаем усім удзельнікам новых творчых вышынь!