16 красавіка ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбудзецца конкурс, па выніках якога будзе вызначана найлепшая група ўніверсітэта гэтага года. Арганізатарам конкурсу выступае аддзел падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў упраўлення па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце сумесна з першаснай арганізацыяй з правамі раённага камітэта Грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" універсітэта, першаснай прафсаюзнай арганізацыяй навучэнцаў універсітэта.
Мэтай конкурсу з'яўляецца згуртаванне і раскрыццё творчага патэнцыялу навучальных груп універсітэта. Удзел у конкурсе могуць прыняць навучальныя групы 2-5 курсаў факультэтаў ГрДУ імя Янкі Купалы дзённай формы атрымання адукацыі. Конкурс праводзіцца ў два этапы. Першы этап - завочны, у рамках якога пройдуць конкурсы "Наша група лепш за ўсіх!", Конкурс відэаролікаў "Мы - каманда", конкурс "Спорт аб'ядноўвае", конкурс праектных ідэй "Мой універсітэт". Другі этап стане фінальным, дзе ўдзельнікі прымуць удзел у конкурсе "Прэзентацыя групы", а таксама пройдзе творчы конкурс.
Пераможцы і прызёры конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і прызамі, пераможцы будуць таксама ўзнагароджаны сертыфікатам ГрДУ імя Янкі Купалы на экскурсійную паездку па Беларусі. Канкурсанты, якія занялі 2 і 3 месца, будуць узнагароджаны памятнымі падарункамі ад Гродзенскага гарадскога камітэта ГА «БРСМ» і першаснай прафсаюзнай арганізацыі навучэнцаў універсітэта.
Для ўдзелу неабходна пакінуць заяўку да 1 красавіка ва ўпраўленні па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, каб. 308. Кантактны тэлефон: 39-72-09; e-mail: csi@grsu.by.
Падрабязнасці аб арганізацыі і правядзенні конкурсу можна даведацца, перайшоўшы па спасылцы.