Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 26 Люты 2026 11:32

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшлі спаборніцтвы па зімовым мнагаборстве "Здароўе"

525800046718530992724 і 25 лютага ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ўпершыню адбыліся спаборніцтвы па зімовым мнагаборстве "Здароўе". У турніры прынялі ўдзел 33 студэнты з 11 факультэтаў.

Для ўдзельнікаў былі падрыхтаваны спаборніцтвы ў розных спартыўных дысцыплінах. Яны правяралі трапнасць у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, бралі ўдзел у гонках на лыжах і скакалі ў даўжыню. Таксама мужчыны спаборнічалі ў падцягваннях, а дзяўчаты - у адцісканні.

Па выніках двухдзённых спаборніцтваў былі вызначаны пераможцы і прызёры сярод мужчын і жанчын.

Сярод юнакоў пераможцам стаў Андрэй Рамасюк, студэнт 1 курса ваеннага факультэта. Другое месца заняў Кірыл Зянчонак, студэнт 1 курса ваеннага факультэта. Трэцяе месца атрымаў Уладзіслаў Аверычаў, студэнт 3 курса факультэта эканомікі і кіравання.

Сярод дзяўчат прызёрам стала студэнтка 4 курса ваеннага факультэта Вікторыя Яроміна. На ганаровым другім месцы - студэнтка 1 курса факультэта фізічнай культуры Ганна Страчылава, а трэцяе месца заняла студэнтка 1 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Анастасія Караткевіч.

У камандным заліку перамогу атрымаў ваенны факультэт, другое месца заняў факультэт фізічнай культуры, а трэцяе - факультэт эканомікі і кіравання.

Спаборніцтвы па зімовым мнагаборстве сталі яркай падзеяй у жыцці ўніверсітэта і пацвердзілі выдатную спартыўную падрыхтоўку студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта.