Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 25 Люты 2026 08:37

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы праверылі свае веды пра гісторыю ўніверсітэта ў віктарыне «КУПАЛОЎСКАЯ МІСІЯ»

IMG 7986 1424 лютага 12 каманд факультэтаў, у склад якіх увайшлі беларускія і замежныя студэнты, прынялі ўдзел у захапляльнай віктарыне «КУПАЛОЎСКАЯ МІСІЯ». Мерапрыемства было прымеркавана да 86-годдзя з дня заснавання ВНУ.

Мэтай віктарыны стала праверыць веды студэнтаў аб гісторыі ўніверсітэта, у якім яны навучаюцца.

Арганізатары падрыхтавалі для гульцоў цікавы маршрут, які складаецца з сямі станцый, кожная з якіх адлюстроўвала пэўны бок Купалаўскага ўніверсітэта. Удзельнікі прайшлі станцыі «Гімназія», «Гераічная», «Даты і падзеі», «Вядомыя асобы», «Навука», «Спартыўныя дасягненні» і «Сімвалы ГрДУ». Заданні кожнага этапа былі распрацаваны так, каб праверыць як агульныя веды студэнтаў, так і канкрэтныя факты з гісторыі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Сёння каманды прадэманстравалі сваю эрудыцыю і хуткасць выканання заданняў, а ўжо заўтра стане вядома, хто з іх атрымае званне каманды-пераможцы.