Семінар прайшоў у рамках святкавання Дня беларускай навукі і стаў пляцоўкай для навуковых дыскусій, абмеркавання тэарэтычных і метадалагічных пытанняў з удзелам выкладчыкаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Дацэнт кафедры рускай філалогіі Святлана Горская выступіла з дакладам "Мараль і культура народа ў люстэрку мовы". Святлана Альбертаўна на шырокім фактычным матэрыяле прадэманстравала цесную ўзаемасувязь, якая існуе паміж нормамі словаўжывання і асаблівасцямі культуры, укладам жыцця народа. Гэта тэма была раскрыта на прыкладзе дыялектаў Гродзенскай вобласці.
Загадчык кафедры філасофіі Сняжана Семярнік выступіла ў ролі судакладчыка-апанента, прааналізаваўшы пытанне аб найбольш вострых праблемах культуры маўлення ў сучасным грамадстве, у прыватнасці, аб прымяненні абсцэнай (ненарматыўнай) лексікі ў публічнай прасторы.
Кульмінацыяй сустрэчы стала ажыўленая навуковая дыскусія.