Ушанаванне лепшых супрацоўнікаў і студэнтаў, а таксама абмеркаванне пытанняў развіцця навукі аб'яднала ўдзельнікаў Савета ўніверсітэта. Пасяджэнне прайшло сёння, 28 студзеня, на базе Навукова-тэхналагічнага парка Купалаўскага ўніверсітэта.
Да пачатку пасяджэння ўдзельнікі наведалі выставу «Навука: традыцыі і інавацыі», дзе кожны факультэт прадставіў свае ўнікальныя распрацоўкі. Наведвальнікі азнаёміліся з разнастайнымі праектамі, якія сплятаюць традыцыйныя веды і сучасныя тэхналогіі. Кампутарныя гульні з адукацыйным ухілам, працоўныя сшыткі, настольныя гульні, палімерныя кампазіты для 3D-друку, інтэрактыўныя карты археалагічных помнікаў, псіхалагічныя дыягностыкі - гэта толькі частка таго, што прапанавалі купалаўцы. Кожная з пляцовак прадэманстравала не толькі навуковыя дасягненні, але і крэатыўны падыход да адукацыі.
Пасяджэнне Савета ўніверсітэта пачалося з ушанавання пераможцаў упершыню арганізаванага ў гісторыі ВНУ конкурсу на прысуджэнне «Купалаўскай навуковай прэміі». Прэміі былі ўдастоены супрацоўнікі, якія дасягнулі найбольш высокіх вынікаў у навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў галіне прыродазнаўчых (тэхнічных) і гуманітарных навук. Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка аб'явіла аб прысуджэнні 4 «Купалаўскіх навуковых прэмій» па розных намінацыях.
У намінацыі «Лепшая прыкладная навуковая распрацоўка ў галіне прыродазнаўчых (тэхнічных навук)» за распрацоўку «Графензмяшчальныя нанаматэрыялы для мадыфікавання кампазітных матэрыялаў і пакрыццяў» «Купалаўская навуковая прэмія» была прысуджана загадчыку кафедры архітэктуры і будаўніцтва, доктару тэхнічных навук, дацэнту Яўгену Аўчыннікаву.
Абсалютным лідарам у намінацыі «Лепшая фундаментальная навуковая распрацоўка ў галіне прыродазнаўчых (тэхнічных навук)» стаў дацэнт кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Аляксандр Антонаў з «Распрацоўкай метадалагічных прынцыпаў фарміравання палімерных нанакампазітаў з павышанымі параметрамі эксплуатацыйных характарыстык для машынабудавання».
У намінацыі «Лепшая прыкладная навуковая распрацоўка ў галіне гуманітарных навук» «Купалаўская навуковая прэмія» была прысуджана дацэнту кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, кандыдату гістарычных навук Аляксандру Гаршкову за распрацоўку «Спосаб выкарыстання геаінфармацыйных сістэм пры даследаванні, ахове і захаванні археалогіі».
Яшчэ адным уладальнікам «Купалаўскай навуковай прэміі» ў намінацыі «Лепшая фундаментальная навуковая распрацоўка ў галіне гуманітарных навук» за распрацоўку «Псіхалагічныя фактары нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь ва ўмовах глабальных выклікаў і пагроз сучаснасці» стаў Канстанцін Карпінскі, загадчык кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі, доктар псіхалагічных навук, прафесар.
Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу, дасягнутыя поспехі па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў, высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці былі ўзнагароджаны дацэнт кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Святлана Вітун і дацэнт кафедры сістэмнага праграмавання і камп'ютарнай бяспекі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Алена Разава.
За шматгадовую плённую працу і значны асабісты ўклад у развіццё навукі і інавацыйнай дзейнасці, высокае прафесійнае майстэрства Граматай Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны загадчык кафедры сістэмнага праграмавання і камп'ютарнай бяспекі, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Аляксандр Кадан.
Ганаровымі граматамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы былі ўзнагароджаны 3 супрацоўнікі. За шматгадовую плённую працу і значны асабісты ўклад у развіццё інфармацыйна-бібліятэчнага забеспячэння дзейнасці ўніверсітэта, накіраванай на павышэнне яго акадэмічнай рэпутацыі і пазіцыі ў вядучых міжнародных рэйтынгах быў узнагароджаны дырэктар навуковай бібліятэкі Мікалай Грынько. За актыўны ўдзел у рабоце Савета маладых вучоных, асабісты ўклад у арганізацыю і правядзенне навукова-інавацыйных мерапрыемстваў, а таксама садзейнічанне папулярызацыі навуковых дасягненняў універсітэта ўзнагародзілі Анатоля Балкунова, старшага выкладчыка кафедры ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі. За актыўны ўдзел у рабоце Савета маладых вучоных, асабісты ўклад у арганізацыю і правядзенне навукова-інавацыйных мерапрыемстваў і выставак, а таксама садзейнічанне папулярызацыі навуковых дасягненняў універсітэта быў узнагароджаны Аляксандр Гаршкоў, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, кандыдат гістарычных навук.
Граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы быў узнагароджаны Іван Ярмак, выкладчык кафедры сучасных тэхналогій праграмавання, за актыўны ўдзел у рабоце Савета маладых вучоных, асабісты ўклад у арганізацыю і правядзенне навукова-інавацыйных мерапрыемстваў і выставак, а таксама садзейнічанне папулярызацыі навуковых дасягненняў універсітэта.
За высокія дасягненні ў галіне навуковай і інавацыйнай дзейнасці Граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўзнагародзілі 20 студэнтаў-купалаўцаў. Сярод іх – студэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта Яна Аляксеевец; магістрант фізіка-тэхнічнага факультэта Аляксандр Бойка; магістрант факультэта матэматыкі і інфарматыкі Мацвей Бачко; студэнт 3 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Вадзім Вазнак; магістрант філалагічнага факультэта Ганна Гук; аспірант факультэта псіхалогіі Ірына Жадзецкая; магістрант фізіка-тэхнічнага факультэта Кірыл Жук; студэнтка 4 курса педагагічнага факультэта Надзея Кашко; студэнтка 4 курса факультэта біялогіі і экалогіі Паліна Кашлей; студэнтка 4 курса факультэта біялогіі і экалогіі Ганна Кельнік; студэнтка 2 курса факультэта мастацтваў і дызайну Анастасія Крыўчыкава; магістрант факультэта псіхалогіі Сняжана Кропа; студэнт 3 курса факультэта эканомікі і кіравання Дзмітрый Марголін; студэнт 5 курса факультэта мастацтваў і дызайну Андрэй Мацко; студэнт 3 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Аляксандр Мардвінцаў; студэнт 3 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Мацвей Рапін; студэнтка 3 курса факультэта эканомікі і кіравання Дар'я Сазон; студэнт 3 курса юрыдычнага факультэта Данііл Філіпчык; студэнтка 4 курса філалагічнага факультэта Ганна Цапелева і студэнтка 4 курса педагагічнага факультэта Кацярына Ярашэвіч.
Намеснік дырэктара Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Гродзенскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі» Уладзімір Самойлік уручыў Дыплом Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства «Гродзенскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі» студэнту 3 курса спецыяльнасці «Робататэхнічныя сістэмы» фізіка-тэхнічнага факультэта Міхаілу Буклагу за перамогу ў конкурсе эсэ «Для чаго патрэбныя тэхнічныя рэгламенты?».
Пасяджэнне Савета ўніверсітэта прадоўжылася дакладам прарэктара па навуковай рабоце. Падчас свайго выступлення Наталля Башун прадставіла вынікі навуковай і інавацыйнай дзейнасці ўніверсітэта ў 2025 годзе і агучыла задачы на 2026 год.
Акрамя таго, на пасяджэнні абмяркоўвалася работа Савета маладых вучоных універсітэта. Даклад па гэтай тэме прадставіў Барыс Балахонаў, старшыня Савета маладых вучоных. Барыс Сяргеевіч прадставіў аналіз работы Савета, падмацаваўшы яго нагляднай статыстыкай і графікамі, а таксама расказаў аб формах уцягвання студэнтаў у Студэнцкае навуковае таварыства. Асобна было сказана пра мерапрыемствы па падтрымцы студэнцкіх бізнес-ідэй і інавацыйных стартапаў. У завяршэнне свайго выступу Барыс Балахонаў абазначыў ключавыя «пункты росту» на 2026 год.